Галандцы адкрылі лік у матчы Кубка Дэвіса супраць зборнай Беларусі

Другі нумар беларусаў Андрэй Васілеўскі (720 месца ў сусветным рэйтынгу) прайграў першай ракетцы зборнай Галандыі Ціма дэ Бакеру (41) — 6:2, 6:2, 7:5. У трэцім сэце Васілеўскі лідаваў 3:0, 4:1 і 5:2, а пры ліку 5:4 мог зрабіць вырашальны брэйк. Падчас 12 гейма, калі галандзец вёў 6:5, пачаўся дождж, аднак, па рашэнні суддзі, нягледзячы на пратэсты беларусаў, сустрэчу дагулялі, паведамляе БелаПАН.

У другім матчы сёння згуляюць першы нумар беларусаў Уладзімір Ігнацік (188) і другі нумар зборнай галандыі Робін Хаазе (140).