Галаву Озі Осбарна паставілі на пляжы
На днях на адным з пляжаў Бірмінгема з’явілася скульптура галавы знакамітага музыкі Озі Осбарна, якую вылепілі з пяску.
Такім чынам жыхары адсвяткавалі адкрыццё новага забаўляльнага комплексу ў раёне БулРынг на поўначы гораду. Скульптар Эндру Бэйнс спадзяецца, што яго работа прыцягне ўвагу публікі, а магчыма, і самаго Озі.
Тым больш што ў хуткім часе знакаміты выканаўца збіраецца прыехаць на радзіму, каб атрымаць сваю зорку на мясцовай Алеі Славы. Дарэчы, з закладкі памятнага знаку Осбарна, гісторыя гэтай алеі і пачнецца. Цырымонія запланаваная на 6 ліпеня.
Цікава, што перад адкрыццём пляжу было праведзенае апытанне насельніцтва, дзякуючы якому выяўлялі самага вядомага чалавека з Бірмінгема. Кандыдатура Озі была прынята значнай большасцю галасоў.
Фота: groups.msn.com