Галівуд узяўся за экранізацыю рамана "Майстар і Маргарыта"

Кампанія Stone Village Pictures прадзюсара Скотта Стэйндорфа мае намер экранізаваць раман Міхіла Булгакава "Майстар і Маргарыта". Апошняй карцінай Stone Village Pictures стала экранізацыя рамана "Каханне ў часы халеры" Габрыэля Гарсіа Маркеса.

У 1980-х гадах экранізаваць раман Булгакава меў намер Раман Паланскі для кінастудыі Warner Bros., аднак праект быў згорнуты.

У 2005 годзе адбылася прэм'ера шматсерыйнага фільма Уладзіміра Бартка "Майстар і Маргарыта" на тэлеканале "Расія". Да гэтага было зроблена яшчэ чатыры экранізацыі рамана Булгакава, прычым дзве з іх - у Польшчы.

Фота: www.kultura-portal.ru