Галоўную ролю ў фільме пра Чарнобыль згуляе "стыляга" Мэлс
Здымкі карціны Аляксандра Міндадзэ "Ў суботу" пра падзеі 26 красавіка 1986, пачнуцца ў ліпені ва ўкраінскім горадзе Энергадар. На думку кінематаграфістаў, менавіта гэты горад-спутнік Запарожскай АЭС найбольш падобны да Прыпяці, дзе, па сцэнары, адбываецца дзея стужкі. Фільм "У суботу" аб'ядноўвае чатыры краіны: Украіну, Расію, Беларусь і Германію. Карціна заснаваная на рэальных падзеях. Сцэнар распавядаепра лёс жыхара Прыпяці Валерыя Кабыша, які адным з першых даведаўся пра рэальныя маштабы катастрофы на ЧАЭС і беспаспяхова спрабаваў збегчы з горада.
Бюджэт фільма складае каля трох мільёнаў еўра. Знакамітасці ў карціне здымацца не будуць. Галоўную ролю выканае Антон Шагін, які гуляў Мэлса ў "Стылягах" Пятра Тадароўскага, піша "Комсомольская правда Украина".