Гамяльчанка падпаліла хату, з якой яе выселіў суд
У Гомелі 1 красавіка мясцовая жыхарка падпаліла прыватную хату сваёй маці. Пасля гэтага яна сама прыйшла ў міліцыю.
Праваахоўнікі выклікалі пажарнікаў, якія своечасова патушылі агонь. Каля 10 дзён назад жанчыну выселіў з дома суд, падставай паслужыла яе незаконная прапіска. Маці жанчыны прызнаная недзеяздольнай з-за псіхічнага захворвання.
У суд на сястру падалі дзве іншыя дочкі гаспадыні хаты — сваячкі доўгі час канфліктуюць з-за спадчыны. Жанчына раней пагражала, што спаліць хату, калі яе адтуль выселяць. Як паведамілі міліцыянты, крымінальная справа супраць падпальшчыцы пакуль не распачата — праводзіцца праверка.
БелаПАН