Гандбаліст Сяргей Рутэнка траўмаваны ў матчы чэмпіянату Іспаніі

Самы дарагі гандбаліст свету беларус Сяргей Рутэнка атрымаў траўму калена ў матчы чэмпіянату Іспаніі. Нагадаем, ён выступае за "Барселону" і мае на сваім рахунку 76 закінутых мячоў.
Як паведамляе сайт sportblr.com, пасля траўмы Рутэнка вымушаны будзе адпачыць ад гандболу, як мінімум, месяц.