Гандбалісты мінскага "Дынама" і БГК разгуляюць Кубак Беларусі
У фінале розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх камандаў сустрэнуцца мінскае "Дынама" і Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова. Фінальныя гульні адбудуцца 29 красавіка і 2 траўня. Дынамаўская каманда ў паўфінале двойчы разграміла землякоў з "Вікторыі-Рэгіі". Брэсцкія гандбалісты таксама без вялікіх праблем выйгралі ў паўфінале ў "Машэкі" з Магілёва.
У кубкавых змаганнях жаночых камандаў ганаровы трафей разыграюць паміж сабой сталічны БНТУ і гродзенская "Гараднічанка". Вырашальныя матчы адбудуцца 22 і 25 красавіка.
БЕЛТА
У кубкавых змаганнях жаночых камандаў ганаровы трафей разыграюць паміж сабой сталічны БНТУ і гродзенская "Гараднічанка". Вырашальныя матчы адбудуцца 22 і 25 красавіка.
БЕЛТА