Гарэла электрычка Пухавічы — Мінск, пацярпелых няма
Пажар здарыўся напярэдадні вечарам у электрычцы Пухавічы — Мінск недалёка ад прыпынку Вендзеж. На месца выехалі бліжэйшыя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні, а таксама пажарны цягнік Беларускай чыгункі, які, аднак, не спатрэбіўся для тушэння пажару і быў вернуты на базу ў сталіцу.
Як паведамляе БЕЛТА, гарэў уцяпляльнік на даху аднаго з вагонаў. Усе 40 пасажыраў, у тым ліку 5 з гэтага вагона, эвакуяваліся самастойна. Затрымка руху цягнікоў у выніку пажару склала каля дзвюх гадзінаў. Мяркуецца, што прычынай здарэння стаў падпал.