Гары Потэр спрабуе стаць героем праката

Кіраўніцтва кінакампаніі Warner Bros. Pictures прыняло рашэнне перанесці прэм’еру фільму "Гары Потэр і ордан Фенікса". Як паведамляе рэсурс Comingsoon.net са спасылкай на прэс-рэліз кампаніі, фільм будзе выдадзены ў пракат не 13 ліпеня, як планавалася раней, а 11-га. Такім чынам, яго стваральнікі спадзяюцца павялічыць стартавыя касавыя зборы і скараціць тэрмін знаходжання на вышыні пракату карціны Майкла Бэя "Трансформэры", якая выйдзе 4 ліпеня.

Нагадаю, што раней паведамлялася што кіраўніцтва Warner Bros. пад уражаннем ад невялікіх збораў фільму "Грайндхаус" прыняло рашэнне скараціць хранаметраж карціны. Вядома таксама, што ў стужцы не будзе некалькіх галоўных персанажаў кнігі (эльфа Добі, прафесара Гілдэроя і журналісткі Рыты Скітэр, а таксама і чэмпіяната па квідзічу.

Фота: fanka-pottera.mylog.pl