Гарык Сукачоў абараняў мінчукоў ад міліцэйскага спецназу
Вядомы расійскі рок-музыка Гарык Сукачоў быў здзіўлены парадкамі ў мінскім Палацы Рэспублікі. Учора там прайшоў канцэрт яго і гурта "Неприкасаемые", падчас якога ахова і міліцэйскі спецназ спрабавалі вывесці з залы некаторых гледачоў. Як паведамляе "Хартыя-97", ахова традыцыйна перашкаджае гледачам танчыць не толькі перад сцэнай, але і ў праходах. Такая ж сітуацыя была і на канцэрце Сукачова.
Калі міліцэйскі спецназавец спрабаваў вывесці аднаго з гледачоў, рок-музыка спыніў песню і заявіў: "Хопіць "вязаць" народ. Інакш мы іграць не будзем. Не блытайце весялосць з дэманстрацыяй пратэсту. Барыкады тут не пачнуцца".
Пасля гэтага чалавека адпусцілі і далей канцэрт праходзіў у нармальным рок-рэжыме.