Гаспадар брэсцкай Сцяны Праўды прайграў суд і не атрымаў ільгот

Міхаіл Лукашэвіч, уладальнік унікальнай у краіне калекцыі графіці (у тым ліку палітычных) на сваім плоце, спрабаваў праз суд дамагчыся льготаў у аплаце электраэнергіі і газу. Ён палічыў, што як інвалід з дзяцінства (інваліднасць 3-й групы), мае такое права. Аднак суд Маскоўскага раёна Брэста яму ў іску адмовіў ды абавязаў Лукашэвіча плаціць поўны кошт. Аднак інвалід вырашыў чакаць судовых выканаўцаў і пісаць новыя графіці.

Паводле Міхаіла Лукашэвіча, пасля публікацыі ў мясцовай газеце артыкула пра надпісы частку “планшэтаў праўды” зняла аб’яднаная камісія Маскоўскага райвыканкама і МУС.