Гатэль «Еўропа» ўжо паўгода не можа атрымаць пяць зорак
У канцы чэрвеня камісія з Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі зрабіла гатэлю шэраг заўваг і дала час выправіць іх. Кіраўніцтва пакуль не спяшаецца пацвердзіць зоркавы статус “Еўропы”. Але на афіцыйным сайце і па тэлефоне запрашаюць у “рэспектабельны пяцізоркавы гатэль”. Людміла Вокуць: “Гэта добраахвотная сертыфікацыя, калі б яна была абавязковай, тады мы б ім прызначылі тэрмін. Але ўсё роўна, доўга з гэтым цягнуць яны не могуць”, - начальнік сектара сертыфікацыі Людміла Вокуць расказала Еўрарадыё, што з канчатковай праверкай іх яшчэ не запрашалі. Спачатку чакалі заяўку ад “Еўропы” ў канцы верасня, потым – у сярэдзіне кастрычніка, а зараз дакладна не ведаюць, калі ў нас афіцыйна з’явіцца першы пяцізоркавы гатэль.
Расказаць пра хібы гатэля Людміла Вокуць адмовілася, бо заключыла дамову з гатэлем аб канфідэнцыйнасці інфармацыі. Адзінае, што стала вядома: у “Еўропе” не хапае мэблі. У інстытуце сертыфікацыі ўпэўнены, што гатэлю патрэбен час, каб раскруціцца і зарабіць грошы на выпраўленне хібаў.
Людміла Вокуць: Любыя выпраўленні ў гатэлі патрабуюць вялікіх выдаткаў. Таму ім складана гэта зрабіць. Але яны зробяць, толькі на гэта патрэбны грошы.
Яшчэ два месяцы таму адміністратар гатэля запэўніла Еўрарадыё, што запоўненасць “Еўропы” вельмі добрая: асаблівай папулярнасцю карыстаецца нумар-люкс коштам 481 еўра за ноч і прэзідэнцкі – 1104 еўра. Дарэчы, цэны з пачатку восені ў гатэлі “ўпалі” на 5-20 еўра. Але гэта не перашкаджае яму заставацца самым дарагім у краіне.
Мы вырашылі дазнацца, як пазіцыянуе сябе бяззоркавая “Еўропа”. На афіцыйным сайце яна прэзентуецца як “рэспектабельны пяцізоркавы гатэль”. Па тэлефоне я вырашыла забраніраваць люкс, але пры адной умове: гэта абавязкова павінен быць пяцізоркавы гатэль. Неаднаразова адміністратар паўтарыла, што “Еўропа” адпавядае гэтаму статусу.
Карэспандэнт: У вас на самой справе ёсць пяць зорак?
Адміністратар: Так. У кошт нумара-люкс уваходзіць пражыванне, сняданак (шведскі стол), наведванне фітнэс-цэнтра, саўны, басейна. У нумары ёсць тэлевізар, тэлефон, Інтэрнэт і міні-бар.
Атрымоўваецца, што кіраўніцтва хітруе увесь гэты час. Па словах адміністратара, самыя дарагія нумары трэба заказваць загадзя, бо надта яны папулярныя.
Еўрарадыё вырашыла дазнацца, колькі каштуюць сапраўдныя пяцізоркавыя гатэлі ў розных краінах свету.

>

Гатэль знаходзіцца на прэстыжнай парыжскай вуліцы побач з Елісейскімі Палямі і мноствам вядомых буцікоў і рэстаранаў, у 5 хвілінах пешшу ад плошчы Згоды. Кошт нумара 760 еўра.

У гэтым гатэлі самыя шыкоўныя нумары ва ўсім Тунісе. Ён знаходзіцца ў цэнтры горада, у 15 хвілінах язды ад міжнароднага аэрапорта. Кошт нумара 145 долараў.
Расказаць пра хібы гатэля Людміла Вокуць адмовілася, бо заключыла дамову з гатэлем аб канфідэнцыйнасці інфармацыі. Адзінае, што стала вядома: у “Еўропе” не хапае мэблі. У інстытуце сертыфікацыі ўпэўнены, што гатэлю патрэбен час, каб раскруціцца і зарабіць грошы на выпраўленне хібаў.
Людміла Вокуць: Любыя выпраўленні ў гатэлі патрабуюць вялікіх выдаткаў. Таму ім складана гэта зрабіць. Але яны зробяць, толькі на гэта патрэбны грошы.
Яшчэ два месяцы таму адміністратар гатэля запэўніла Еўрарадыё, што запоўненасць “Еўропы” вельмі добрая: асаблівай папулярнасцю карыстаецца нумар-люкс коштам 481 еўра за ноч і прэзідэнцкі – 1104 еўра. Дарэчы, цэны з пачатку восені ў гатэлі “ўпалі” на 5-20 еўра. Але гэта не перашкаджае яму заставацца самым дарагім у краіне.
Мы вырашылі дазнацца, як пазіцыянуе сябе бяззоркавая “Еўропа”. На афіцыйным сайце яна прэзентуецца як “рэспектабельны пяцізоркавы гатэль”. Па тэлефоне я вырашыла забраніраваць люкс, але пры адной умове: гэта абавязкова павінен быць пяцізоркавы гатэль. Неаднаразова адміністратар паўтарыла, што “Еўропа” адпавядае гэтаму статусу.
Карэспандэнт: У вас на самой справе ёсць пяць зорак?
Адміністратар: Так. У кошт нумара-люкс уваходзіць пражыванне, сняданак (шведскі стол), наведванне фітнэс-цэнтра, саўны, басейна. У нумары ёсць тэлевізар, тэлефон, Інтэрнэт і міні-бар.
Атрымоўваецца, што кіраўніцтва хітруе увесь гэты час. Па словах адміністратара, самыя дарагія нумары трэба заказваць загадзя, бо надта яны папулярныя.
Еўрарадыё вырашыла дазнацца, колькі каштуюць сапраўдныя пяцізоркавыя гатэлі ў розных краінах свету.
Гатэль “Еўропа”. Утульны класічны аднапакаёвы нумар з відам на гарадскую ратушу. У нумары артапедычны матрац, анты-алергенныя падушкі, сейф, міні-бар, люстэрка для макіяжу, набор беларускай касметыкі. Кошт нумара 303 еўра.
Гатэль MARINE BEACH JUNIOR SUITE у Дубаі. Знаходзіцца побач з дарогай пляжа Джумейра (Jumeirah Beach Road), у 10 хвілінах язды на аўтамабілі да Сусветнага гандлёвага цэнтра (World Trade Centre) і ў 15 хвілінах ад Гольф-клуба Дубаі (Dubai Creek Golf Club) і міжнароднага аэрапорта Дубаі. Кошт нумара 1200 долараў.

CROWNE PLAZA TIMES SQUARE - сучасны гатэль у Нью-Ёрку. Выгодна размешчаны ў самым сэрцы сусветна вядомай Нью-Ёркскай плошчы Таймс-Сквер і побач з турыстычнымі славутымі мясцінамі: зала Карнэгі-Хол, Цэнтр Лінкольна, Сад плошчы Мэдысан-Сквер, Цэнтральны Парк, Цэнтр Ракфелера. Кошт нумара 570 долараў.

Гатэль Waterfront/Beach, Central знаходзіцца ў адным з самых прэстыжных раёнаў Токіо Одайба, у некалькі хвілінах язды на цягніку ад аднаго з буйнейшых выставачных цэнтраў Токіо Біг Сайт. Акрамя таго, да паслуг гасцей трансфер на аўтобусе да Дыснейлэнда Токіо. У гатэлі 8 рэстаранаў, хол і бар з відам на Заліў Токіо. Кошт нумара 450 долараў. 

