Гаварцова і Пучак прайгралі на тэнісным турніры ў Лінцы
На тэнісным турніры ў аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам 220 тыс. долараў ЗША Вольга Гаварцова (72-е месца ў парным рэйтынгу) і Таццяна Пучак (59) 14 кастрычніка ў першым крузе спаборніцтваў дуэтаў саступілі "пасеяным" пад першым нумарам немцы Анне-Лене Грэнефельд (19) і славенцы Катарыне Шработнік (52) — 3:6, 6:7 (7:9). Раней у гэты ж дзень у другім крузе адзінкавага разраду (1/8 фіналу) Гаварцова (66) прайграла "пасеянай" пад чацвёртым нумарам іспанцы Карле Суарэс Навара (34) — 3:6, 4:6, паведамляе БелаПАН.
У першым крузе турніру серыі "Мастэрс" у Шанхаі (прызавы фонд 5,25 млн. долараў) "пасеяныя" пад чацвёртым нумарам Максім Мірны (14) і ізраільцянін Эндзі Рам (10) былі слабейшымі за аўстрыйцаў Джуліяна Ноўла (21) і Юргена Мельцэра (31) — 7:5, 3:6, 7:10 (тай-брэйк).