Гаварцова і Пучак выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Парыжы
Беларускія тэнісісткі Вольга Гаворцава і Таццяна Пучак выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ў Парыжы. У чвэрцьфінале нашы дзяўчаты ва ўпартым змаганні абыгралі венгерска-харвацкі дуэт Каталін Маросі – Дар'я Юрак – 3:6, 6:1, 11:9, адзначае БЕЛТА. У першым раўндзе Гаварцова і Пучак узялі верх над яшчэ адной беларускай Дар'яй Кустовай і ўкраінскай тэнісісткай Юліяй Бейгельзімер – 6:2, 2:6, 10:7. У матчы за выхад у фінал Гаварцова і Пучак згуляюць з пераможцам чвэрцьфінальнай сустрэчы паміж латвійска-паўднёваафрыканскім тандэмам Ліга Дэкмеерэ - Наталі Градзін і чэшскай парай Івета Беняшова – Барбара Захлавова-Стрыкова.
У адзінкавым разрадзе пакуль вядомыя імёны трох з васьмі ўдзельніц чвэрцьфінальнай стадыі - гэта расіянка Алена Дзяменцьева (7-ы нумар сусветнага рэйтынгу), пасеяная тут пад першым нумарам, другі нумар пасеву італьянка Флавія Пенетта (12), суперніцай якой будзе яе суайчынніца Таццяна Гарбін (57). Нагадаем. што наша Вольга Гаварцова (55) у першым паядынку адзінкавых змаганняў саступіла венгерцы Агнес Шаваі (34).
Парыжскі турнір, агульны прызавы фонд якога складае $700 тыс., фінішуе 14 лютага.