"Газета Выборча": Справа Андрэя Пачобута стане гучнай

Раман Імэльскі, выканаўца абавязкаў кіраўніка міжнароднага аддзелу "Gazety Wyborczej", пракаментаваў Еўрарадыё сітуацыю з затрыманнем іх карэспандэнта Андрэя Пачобута.  Нагадаем, журналіста супрацоўнікі КДБ уначы прывезлі з Гродна ў Мінск, дзе яго збіраюцца судзіць, нібыта, за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

Раман Імэльскі адзначыў: "Пасля апошняга візіту Андрэя ў КДБ мы напісалі вялікі артыкул на другой старонцы. На сёння мы рыхтуем артыкул на першую старонку "Выборчай". Найважнешай дапамогай для яго будзе тое, што справа станецца гучнай. Мы заўсёды апавяшчаем міжнародныя журналісцкія арганізацыі, але іх Лукашэнка мае глыбока ў носе...
Мы распрацавалі іншыя меры ўздзеяння на гэтую сітуацыю, але пра іх я палічыў бы лепшым не гаварыць. Мы проста зробім усё, што ў нашай моцы".