“Газпром” падрос на Беларусі і Украіне – “Коммерсантъ”
Расійская кампанія “Газпром” абнародавала сваю справаздачу за другі квартал бягучага года.
Некансалідаваная выручка манаполіі па расійскіх стандартах павялічылася на 9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года. “Газпром” утаргаваў да 396 мільярдаў рублёў (больш за 15 мільярдаў долараў).
Выручка ад продажы газу вырасла ў сярэднім на 7%. Гэты паказчык забяспечаны ростам цэнаў на газ у Садружнасці незалежных дзяржаваў на 39% і ў Расіі – на 18%.
Найбольш істотны ўплыў на рост утаргаваных грошай аказалі паказчыкі “Белтрансгазу” і RosUkrEnergo AG – самых буйных пакупнікоў газу з краінаў СНД, адзначае расійская газета “Коммерсантъ”.