“Газпром”: транзіт газу праз Беларусь не скарачаўся
“Газпрам” не прасіў Украіну павялічыць штосутачны транзіт газу ў Еўропу. Пра гэта БелаПАН заявілі ў газавым холдынгу, каментуючы такім чынам паведамленні, што з’явіліся ў СМІ. Днямі ў украінскім выданні “Зеркало недели” выйшаў артыкул, дзе было сказана, нібыта “Газпром” накіраваў заяўку на павелічэнне транзіту газу ў Еўропу на 55-67 мільёнаў кубаметраў у суткі. Выданне спасылалася на Міністэрства паліва і энергетыкі Украіны.
22 чэрвеня прэм’ер Украіны Мікалай Азараў заявіў, што Украіна можа прапусціць болей расійскага газу, калі ў Беларусі з Расіяй зноў будзе канфлікт. Гаворка ішла пра 15-20 мільярдаў кубаметраў.
На сёння ў “Газпраме” сцвярджаюць, што транзіт газу праз Украіну ідзе ў штатным рэжыме.