"Газпром" заплаціў $625 млн за 12,5% акцый "Белтрансгазу"
"Газпром" пералічыў Беларусі $625 млн. за чарговыя 12,5% акцый "Белтрансгазу". Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на прэс-службу расійскага канцэрна. Па сведчанні "Газпрома" пералічэнне грошай адбылося яшчэ 2 лютага 2009 года. Нагадаем, аднак, што 10 лютага дырэктар фонду Дзяржкаммаёмасці Беларусі Наталля Жарнасек заявіла, што "Газпром" яшчэ не расплаціўся за 12,5% акцый "Белтрансгазу". Па ейных словах, грошы павінны прыйсці да 20 лютага.