Геі Дольчэ і Габана: Сям’я можа быць толькі традыцыйнай
Заснавальнікі моднага брэнду сваімі выказваннямі выклікалі хвалю абурэння ў ЛГБТ-супольнасці.
Стэфана Габана і Даменіка Дольчэ, заснавальнікі можнага брэнда Dolce&Gabbana, зрабілі шэраг заяваў, якія літаральна ўзарвалі ЛГБТ-супольнасць. На думку гэтых мужчын, якія доўгі час мелі блізкія любоўныя адносіны, сям’я павінна быць толькі традыцыйнай. Такое бачанне свету яны выказалі ў інтэрв’ю часопісу “Panorama”.
Яны таксама адмоўна ставяцца да штучнага апладнення і сурагатнага мацярынства, бо “ёсць рэчы, якія не павінны мяняцца”. Стэфана Габана заяўляе, што хоча сям’ю, а Даменіка Дольчэ наадварот не збіраецца яе заводзіць, бо ён гей і не можа мець дзіця.
Інтэрв’ю ўзарвала сацыяльныя сеткі і выклікала хвалю абурэння ў ЛГБТ-супольнасці. Мадэльераў абвінавацілі ў непавазе да бацькоў-геяў, а вядомы сваёй нетрадыцыйнай арыентацыяй спявак Элтан Джон заклікаў байкатаваць прадукцыю італьянскіх куцюр’е, паведамляюць замежныя СМІ.