Генеральны сакратар Соцінтэрна заклікае Лукашэнку вызваліць палітвязняў
Генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу Луіс Айала заклікаў беларускія ўлады і Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць палітвязняў, перадае БелаПАН.
"Усё, што я пачуў адносна рэакцыі ўлад на масавую дэманстрацыю, наступствы гэтых падзей — непрымальна, — заявіў Айала 20 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. -Такога не адбываецца ні ў адной краіне. Міжнародная супольнасць чакае, што ўсе арыштаваныя будуць вызвалены ўжо сёння".
Па словах Айалы, Беларусь стаіць перад важным выбарам. "Можна рухацца наперад сумесна з іншымі нацыямі па шляху дэмакратыі, павагі праў чалавека, а можна існаваць ва ўсё большай ізаляцыі", — падкрэсліў ён.
"У Беларусі вялікі патэнцыял. У сучасным свеце дзяржавы ўзаемазалежныя. Мы б жадалі, каб Беларусь у поўнай меры супрацоўнічала з міжнароднай супольнасцю, аднак цяпер Беларусь складана разглядаць у якасці партнёра", — сказаў Айала.