Генконсульства Польшчы ў Брэсце ўжо працуе

Сёння зранку Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце спыніла працу “па тэхнічных прычынах”. Напрыканцы дня яго праца аднавілася.  Гэта пацвердзіла “Брестской газете”  генконсул Ганна Навакоўска: “Тэхнічную праблему ўдалося вырашыць. То мы працуем і запрашаем усіх”.