Генпракуратура Беларусі разгледзіць версію забойства Бябеніна

Генеральная пракуратура Беларусі будзе разглядаць версію забойства беларускага журналіста Алега Бябеніна. Раней следства разглядала як асноўную толькі адну версію - самагубства. Пра гэта, паводле інфармацыі РІА "Новости", заявіў намеснік Генпракурора Андрэй Швед у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Генпракуратура не выключае, што Бябеніна забілі, а потым інсцэнізавалі ягонае самагубства.