Генпракуратура прапануе падвысіць акцыз на спірт
Генеральная пракуратура Беларусі прапануе павялічыць акцызы збор на спірт. Гэта зробіць алкаголь беларускай вытворчасці больш дарагім. У прыватнасці, гаворка ідзе пра пладова-ягадныя віна, вытворчасць і ўжыванне якіх скарачаецца вельмі марудна. Вытворчасць пладова-ягадных вінаў кожны год павінная скарачацца на 10%. Аднак не ўсе прадпрыемствы выконваюць гэтую норму, сцвярджае тэлерадыёкампанія “Мір”. Калі акцызны збор на спірт павялічыцца, рэнтабельнасць вытворчасці таннага віна зменшыцца. Разам з рэнтабельнасцю зменшацца і аб’ёмы вытворчасці.
Тым часам, колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення, па-ранейшаму застаецца высокай, канстатуюць у Генпракуратуры.
Тым часам, колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення, па-ранейшаму застаецца высокай, канстатуюць у Генпракуратуры.