Генсакратар АБСЕ пахваліў Беларусь за запрашэнне назіральнікаў
Беларусь была вельмі адкрытая, запрашаючы назіральнікаў, — заявіў 15 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Маскве генсакратар АБСЕ Марк Перэн дэ Брышамбо.
Як паведамляе РІА "Новости", ён таксама дадаў, што не памятае, каб АБСЕ дасылала ў Беларусь менш за 400 назіральнікаў на выбары. Брышамбо выказаў пажаданне, каб усе краіны так працавалі.
Генсакратар АБСЕ адзначыў, што запрашэнне ад Беларусі было атрымана "літаральна на наступны дзень пасля таго, як было абвешчана пра выбары".
Як нагадвае БелаПАН, у Беларусь пачалі прыбываць доўгатэрміновыя назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ за прэзідэнцкімі выбарамі. Першая група назіральнікаў прыбыла ў Мінск 12 лістапада. У іх ліку пырбыў і кіраўнік місіі БДІПЧ амбасадар Герт Хінрых Арэнс.