Генштаб Украіны: кіраванне расійскай авіяцыяй адбываецца з Мінскай вобласці

Генштаб Украіны: кіраванне расійскай авіяцыяй адбываецца з Мінскай вобласці

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што па стане на 11:00 мінскага часу расійскія акупанты працягваюць наступ з ужываннем высокадакладнай далёкай зброі і аператыўна-тактычнай авіяцыі.

Расійскія вайскоўцы працягваюць выкарыстоўваць Беларусь для арганізацыі наступу на Украіну.

"Кіраванне і навядзенне авіяцыі ажыццяўляецца самалётамі А-50 з тэрыторыі Мінскай вобласці ў паветранай прасторы Беларусі і акупаванага Крыму. З мэтай запалохвання насельніцтва Украіны вораг усё часцей выбірае разбурэнне грамадзянскай інфраструктуры і жылля.

Таксама вядома, што на беларускім аэрадроме Гомеля прызямліліся расійскія Іл-76 з дэсантнікамі на борце.

З-за пашкоджанні ўзлётнай паласы аэрадрома Гастомель праціўнік вырашыў рухацца сваім ходам з тэрыторыі Беларусі ў кірунку Гомель-Чарнігаў-Кіеў", — паведамляюць у Генштабе.

Украінцы страцілі горад Канатоп, але адстаялі Чарнігаў. Расійне спрабуюць прабіцца да Кіева. На поўдні Украіны ідуць баі за Мелітопаль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.