Гэтым летам колькасць пажараў удвая меншая, чым год таму
У параўнанні з мінулым годам сёлета пажараў адбылося ў два разы менш. І гэта пры неверагоднай спёцы. Сёлета трава і хмызняк гарэлі ўвесну, больш за ўсё на Брэстчыне. Тарфянікі гарэлі ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Лясныя пажары ахінулі Гомельскую, Магілёўскую і Брэсцкую вобласць.
Узрасла і пільнасць грамадзянаў. Прыкладна траціна паведамленняў аб пажарах паступала ў МНС менавіта ад іх. Летась толькі пра кожны чацвёрты пажар паведамлялі грамадзяне. Палова пажараў былі заўважаныя з дапамогай верталётаў МЧС.
Амаль усе пажары ўдалося ліквідаваць у пачатковай стадыі. Іх плошча была не болей за гектар. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. Асноўная прычына пажараў – уздзеянне чалавека.
Навіцкі: "Ад пачатку года лясных пажараў адбылося 487. Іх агульная плошча - 267 гектараў. На тарфяніках было 193 пажары плошчай 46,5 гектараў. Загаранняў травы і хмызнякоў - 1017 выпадкаў на 524 гектарах".