Гімнасткі з Беларусі прывезлі 8 медалёў з чэмпіянату Еўропы

У Турыне завяршыўся чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы. На гэтым апошнім афіцыйным старце перад Алімпійскімі гульнямі ў Пекіне паспяхова выступіла ў Італіі зборная Беларусі.  На рахунку нашых зямлячак 8 узнагародаў. Тры з іх выйграла каманда ў групавых практыкаваннях у складзе Глафіры Марціновіч, Аліны Туміловіч, Алесі Бабушкінай, Зінаіды Лунінай, Ксеніі Санковіч і Настассі Іваньковай. Пяць узнагародаў заваявала юніёрская дружына (Меліта Станюта, Аляксандра Наркевіч, Ганна Рабцава).

З дзевятым медалём магла вярнуцца на радзіму Іна Жукава, якая набрала ў шматбор'і аднолькавыя балы з Вольгай Капранавай, аднак па дадатковых паказчыках бронзавы медаль быў уручаны расіянцы.

"Прессбол"