Глеб інтэнсіўна вучыць іспанскую, а пакуль размаўляе па-англійску
Капітан беларускай зборнай па футболе Аляксандр Глеб, які сёлета змяніў лонданскі “Арсенал” на іспанскую “Барселону”, ужо блізкі да сваёй найлепшай формы. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў менеджэр футбаліста Мікалай Шпілеўскі. Паводле яго слоў, у Глеба быў даволі працяглы адпачынак, што адбілася на яго кандыцыі. Да таго ж беларускаму капітану даводзіцца прызвычайвацца да стылю каталонскага клуба. Калі “арсенальцы” аддавалі перавагу гульні “ў пас”, то ў “Барселоне” націск робіцца на індывідуальнае майстэрства.
Дарэчы, у вольны ад трэніровак час Глеб паскоранымі тэмпамі вучыць іспанскую мову. А пакуль у размовах з трэнерам і іншымі гульцамі каманды карыстаецца англійскай, адзначыў Мікалай Шпілеўскі.
Дарэчы, у вольны ад трэніровак час Глеб паскоранымі тэмпамі вучыць іспанскую мову. А пакуль у размовах з трэнерам і іншымі гульцамі каманды карыстаецца англійскай, адзначыў Мікалай Шпілеўскі.