Гомельшчына хоча мець абласны гімн па-беларуску

Гомельскі аблвыканкам абвясціў конкурс на стварэнне гімна вобласці. Акцыя прымеркаваная да 90-годдзя ўтварэння Гомельскай губерні. Да 18 сакавіка 2009 года свае тэксты (абавязкова на беларускай мове) і ноты могуць дасылаць ва ўпраўленне культуры аблвыканкама жыхары не толькі Гомельшчыны, але і іншых рэгіёнаў краіны.

Як паведамляе БелаПАН, да 31 сакавіка будучага года найлепшыя тэкст і музыку вызначыць камісія, прадстаўленая вядомымі музыкамі, паэтамі і грамадскімі дзеячамі. Аўтарам-пераможцам абяцана грашовая ўзнагарода.