Гомельшчына застаецца першай па колькасць хворых на СНІД

Прычым гэта сумнае лідэрства вельмі ўпэўненае, з вялікім адрывам — у вобласці болей за палову ад усіх выпадках захворвання па Беларусі. З 11 тысяч хворых у Гомельскай вобласці жыве амаль 6, паведамляе сайт odsgomel.org. Варта адзначыць, што ў Беларусі СНІД распаўсюджваецца ў асноўным сярод тых груп рызыкі, якія ва ўсім свеце лічацца “нямэтавымі”. За мяжой у групу рызыкі трапляюць мужчыны-наркаманы і гомасэксуалісты. У Беларусі ж захворванне распаўсюджваецца пераважна праз гетэрасэксуальныя кантакты, прычым асноўную масу ахвяраў СНІДу складаюць жанчыны.