Гомельская студэнтка спрабавала забіцца, скочыўшы з моста
Але трапіла ў лякарню з цяжкімі траўмамі.
22-гадовая студэнтка адной з гомельскіх ВНУ спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Дзеля гэтага яна скочыла на асфальт з пешаходнага моста, які злучае мікрараёны Стары Аэрадром і Сяльмашаўскі. Яе знайшлі ўвечары 9 траўня.
Пацярпелую даставілі ў лякарню з дыягназам “спалучаная траўма”. Дзяўчына ляжыць у рэанімацыі.
Праваахоўнікі ладзяць праверку па факце гэтага здарэння, інфармуе БелаПАН.
Фота з архіву