Гомельскі гарвыканкам супраць агітматэрыялаў на аўтамабілях

Гомельскі гарвыканкам лічыць недапушчальным размяшчэнне на аўтамабілях агітацыйных матэрыялаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, паведамляе БелаПАН.
Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымалі на заяўку аб размяшчэнні на аўтамабілі агітацыйных матэрыялаў грамадзянскія актывісты Алесь Яўсеенка і Канстанцін Жукоўскі. Зварот актывісты накіравалі ў гарвыканкам у канцы лістапада, а адказ атрымалі толькі 16 снежня, за тры дні да выбараў.

У адказе гаворыцца, што ёсць рашэнне з пералікам месцаў для агітацыі, і транспартныя сродкі ў гэты пералік не ўваходзяць.

Між тым практычна месяц Жукоўскі ездзіў на агітацыйным аўтамабілі па вуліцах Гомеля, ажыццяўляў на ім аўтапрабег у Мінск.