Гомельскі ГГУ змагаецца за выхад у групу “А” праз Федэрацыю
Гомельская гандбольная каманда ГГУ накіравала лісты ў Беларускую федэрацыю гандбола і Мінспорта з просьбай пра перагляд рашэння галоўнай судовай калегіі, якая на першым этапе чэмпіянату дапусціла да ўдзелу ў гульнях Вольгу Беляк без адпаведнай ліцэнзіі БФГ. З-за гэтага каманда пры роўнай колькасці ачкоў з бабруйскай “Бярэзінай” заняла ніжэйшую пазіцыю ў рэйтынгу і не трапіла ў групу “А”. Аднак эксперты адзначаюць, што плёну для каманды зварот не дасць, бо факт парушэння пацверджаны нават штрафамі інспектараў Юрыя Мезеніна і Аркадзем Маўсесавым, якія не заўважылі адсутнасці ліцэнзіі ў спартсменкі.
"Прэсбол"
"Прэсбол"