Гомельскія бамжы бясплатна памыюцца, паядуць і праверацца на туберкулёз
Чыгуначная раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа правядзе сярод бамжоў 23 верасня акцыю "Права на здароўе", паведамляе БелаПАН. Акцыя з'яўляецца часткай інфармацыйнай кампаніі "Я магу спыніць туберкулёз!", якая рэалізуецца ў межах гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй.
Мэта мерапрыемства — выяўленне новых выпадкаў туберкулёзу сярод асоб без пэўнага месца жыхарства для наступнага лячэння.
Падчас акцыі гомельскія бамжы змогуць прайсці поўную санітарную апрацоўку і флюараграфічнае абследаванне, атрымаць прадуктовыя, гігіенічныя наборы і вітаміны. Хворыя на туберкулёз будуць змешчаны ў бальніцу для лячэння.