Гомельскія чыноўнікі адмовілі апазіцыянерам 30 разоў

30 разоў адмовіў актывістам апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый Гомельскі гарвыканкам. Чыноўнікі адмоўна аднесліся да ідэі правядзення пікетаў супраць адмены льготаў. Сацыяльныя пікеты мусілі адбыцца ў розных раёнах Гомеля з 10 па 16 снежня. Аднак гарвыканкам адмовіў на ўсе заяўкі. Дарэчы, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года гомельскія ўлады ні разу не дазволілі апазіцыянерам праводзіць масавыя мерапрыемствы.

За гэты час у гарвыканкам падаваліся каля 150 заявак на правядзенне мітынгаў і пікетаў.

БелаПАН