Гомельскія мытнікі злавілі ў цягніку жывых ракаў
На пункце пропуску “Славечна” 4 лістапада гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні знайшлі кантрабанду ў цягніку Адэса — Санкт-Пецярбург, паведамляе БелаПАН. Сярод іншых тавараў, кшталту радыёдэталяў, камплектаў пасцельнай бялізны і алкаголю, мытнікі знайшлі 10 кілаграмаў жывых ракаў. Усе кантрабандныя тавары ацанілі прыкладна ў 6 мільёнаў рублёў.