Гомельскія ўлады не перайменавалі вуліцу Дзімітрава ў гонар дзеячкі БНР
Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў гонар дзеячкі Беларускай Народнай Рэспублікі Палуты Бадуновай. "Тапанімічнай камісіяй пры разглядзе гэтага пытання быў прыняты да ўвагі той факт, што Георгій Дзімітраў з'яўляўся адным са славутых лідэраў міжнароднага антыфашысцкага камуністычнага руху, і перайменаванне вуліцы выкліча негатыўную рэакцыю значнай часткі жыхароў нашага горада, у першую чаргу прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія адмоўна ставяцца да змены назваў савецкага перыяду гісторыі горада Гомеля", — гаворыцца ў адказе, які атрымаў актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргей Трыфанаў.
Адмоўлена і ва ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі ў гонар славутай зямлячкі.
БелаПАН нагадвае, што з ініцыятывай аб перайменаванні вуліцы гомельскія актывісты выступілі яшчэ ў 2007 годзе. Яны апыталі жыхароў Навабеліцкага раёна, дзе жыла Бадунова, устанавілі дакладны адрас яе месцажыхарства ў 1930-х гадах, інфармацыю пра што пацвердзілі дакументальна — даведкамі з архіва, сабралі больш за 300 подпісаў мясцовых жыхароў пад адозвай з просьбай аб перайменаванні вуліцы.