Гомельскія выратавальнікі гадуюць параненага бусла

Гомельскія супрацоўнікі МНС выратавалі параненага бусла. Як паведаміў “БелаПАН” прэс-сакратар абласнога кіравання МНС Руслан Габрылёў, птушку з перабітым крылом на трасе Гомель – Калінкавічы – Кобрын 28 траўня знайшлі аўтамабілісты. Супрацоўнікі аварыйна-выратавальнага атрада даставілі бусла ў гадавальнік гомельскага інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у якім курсанты лякуюць параненых птушак.