Грабоўскага не адпускаюць у фарм-клуб, "Манрэаль" яго ўтрымае да 2011 года
Беларускага хакеіста Міхаіла Грабоўскага кіраўніцтва "Манрэаль Канадзіенс" не адпускае ў фарм-клуб. Яго па-ранейшаму трымаюць у рэзерве. Агент хакеіста Гары Грынсцін кажа, што варта разлічваць на працягненне кантракта Грабоўскага з "Манрэалем".
Сам жа беларус у адным з нядаўніх інтэрв'ю заявіў, што "для ўсіх будзе лепш, калі мяне вернуць у фарм-клуб". Перыд тым Грабоўскі нават пратэставаў супраць таго, што ён не ўдзельнічаў у матчах "Манрэаля". Аднак кіраўніцтва клуба яму гэты выбрык даравала.
Як паведамляе газета "Прессбол", "Манрэаль" мае правы на беларускага хакеіста да 2011 года.