Грабоўскі падпісаў новы шматмільённы кантракт з "Таронта"
Беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі падпісаў новы кантракт з "Таронта Мэйпл Ліфс" тэрмінам на тры гады, на працягу якіх ён заробіць 8,7 мільёна долараў, перадае РІА “Новости” са спасылкай на TSN.
"Таронта" набыла лідэра зборнай Беларусі ў "Манрэаля" мінулым летам. Па выніках сезону 2008/09 Грабоўскі стаў трэцім бамбардзірам сярод пачаткоўцаў лігі — 20 галоў і 48 ачкоў у 78 матчах. Дарэчы, заробак Міхаіла за мінулы сезон склаў усяго 850 тысяч долараў.