Граф Дракула стане нацыянальным героем

Рэжысёр Алекс Прояс, вядомы па стужцы “Я – робат”, збіраецца рэабілітаваць знакамітага Улада Дракулу. Ён здыме карціну пад назвай Dracula Year Zero, якая пакажа гаспадара Валахіі абаронцай радзімы і героям свайго народу. Як сказаў сам рэжысёр, ён паспрабуе паказаць, што Дракула "прадаў сваю душу д’яблу, каб выратаваць сваё каралеўства і сям’ю".

Паводле сцэнару, размова ў карціне пойдзе пра перыяд найвышэйшай магутнасці Улада Дракулы.

Дадам, што прадзюсарам праекту стане даўні партнёр Прояса Майкл ле Люка. А тэрміны працы над стужкай яшчэ не вызначаныя.

Фота: castelulbran.wordpress.com