Грамадска-кансультацыйны савет ачоліў Уладзімір Макей

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей ачоліў Грамадска-кансультацыйны савет, створаны пры адміністрацыі. Новая структура будзе займацца выпрацоўкай прапановаў па ўдасканаленню накірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны. Паводле прэс-службы кіраўніка дзяржавы, асноўная мэта савета - "абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапановаў па больш актыўным уцягненні Беларусі ў агульнасусветныя працэсы".

Як паведамляе "Інтэрфакс", у склад Грамадска-кансультацыйнага савета ўвайшлі прадстаўнікі розных грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і "іншых грамадска-палітычных арганізацый Беларусі".

Раней паведамлялася, што пасля сфармавання новай структуры будзе агучаны і яе персанальны склад.