Грамадска-кансультацыйны савет мае намер правесці неафіцыйную сустрэчу
Бліжэйшымі днямі сябры Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта маюць намер правесці неафіцыйную сустрэчу.
Відавочны прадмет абмеркавання — падзеі 19 снежня і абвастрэнне ўнутрыпалітычнай сітуацыі, якое адбылося пасля іх.
Як адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН старшыня "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў, "цяпер у грамадстве вельмі неабходны дыялог, калі бакі не жадаюць грамадзянскай вайны". Савет павінен сабрацца як мага раней для абмеркавання сітуацыі ў краіне, бо любы дыялог больш карысны і важны за проціборства, сказаў Трусаў.
"Важным і карысным" лічыць такое паседжанне Грамадска-кансультацыйнага савета і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак. Аднак ён не ўпэўнены, што ўлады зараз гатовыя да дыялогу.