На галоўнай магістралі сталіцы сёння будуць класці асфальт
На перыяд з 15 па 19 траўня ўводзяцца абмежаванні ў руху грамадскага транспарту ў сувязі з капітальным рамонтам на праспекце Незалежнасці (ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна).
Так, у часе руху з боку плошчы Незалежнасці не будзе прыпынкаў “Валадарскага” для аўтобусаў № 1, 69, 100; “Леніна” — для аўтобусаў маршруту №100, перадае БелаПАН.