Грамадскія арганізацыі хочуць спыніць будоўлю АЭС, Мінпрыроды — не супраць
Грамадскае аб'яднанне "Экадом", Беларуская партыя "Зялёныя", міжнародная экалагічная група "Экаабарона" (Масква) патрабуюць спыніць будаўніцтва беларускай АЭС. Асаблівы клопат эколагаў выклікае тое, што сістэматычна парушаецца беларускае і міжнароднае заканадаўства ў гэтай галіне, адзначае БелаПАН. У прыватнасці, грамадскія слуханні па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС у Астраўцы 9 кастрычніка ператварыліся ў "збор прыхільнікаў АЭС", заявіла старшыня рады "Экадома" Ірына Сухій на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Эколагі патрабуюць, каб замоўца атамнай станцыі — Мінэнергетыкі адклікала "Заяву аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС". Таксама яны настойваюць, каб усе этапы абмеркавання пабудовы АЭС ладзіліся з грамадскасцю. Акрамя таго, эколагі маюць намер вылучаць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў дзяржаўнай экалагічнай экспертызе праекту АЭС у Беларусі і будуць праводзіць грамадскую экалагічную экспертызу.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі падтрымала пазіцыю прадстаўнікоў экалагічнай грамадскасці, якія прапаноўвалі адклікаць афіцыйны даклад па ўздзеянні будучай АЭС на навакольнае асяроддзе. Пра гэта заявіў інжынер-фізік, каардынатар праектаў расійскай экалагічнай групы "Экаабарона" Андрэй Ажароўскі.
Па яго словах, пра гэта сведчыць пісьмовы адказ Мінпрыроды, падпісаны першым намеснікам міністра Аляксандрам Апацкім. У лісце гаворыцца, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі папярэдняя справаздача можа быць адкліканая для дапрацоўкі замоўцам планаванай дзейнасці, г.зн Міністэрствам энергетыкі Беларусі.
Незалежны эксперт падкрэсліў, што пазіцыя Мінпрыроды засноўваецца на дзейсным заканадаўстве. Па ім меркаванню, калі абмеркаванне даклада па ўздзеянні беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе будзе праходзіць у адпаведнасці з законам, то стане ясна, што ад гэтага праекту варта адмовіцца.