Грамадскія інтэрнэт-цэнтры сёння адчыняцца ў 9 вёсках Беларусі
Цэнтры грамадскага доступу ў інтэрнэт 10 лістапада адчыняцца ў дзевяці вясковых населеных пунктах Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Іх стварылі на базе аддзяленняў паштовай сувязі і на пляцоўках “Белтэлекаму”. Цэнтры аснашчаныя шырокапалоснымі тэхналогіямі і будуць выкарыстоўвацца для аказання розных паслугаў у андайнавым рэжыме. Такім чынам, вяскоўцы атрымаюць доступ да ўрадавай інфармацыі, інфармацыі мясцовай адміністрацыі, а таксама іншым інтэрнэт-рэсурсам. Вынікам праекта стане падвышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзянаў аб выкарыстанні электронным дадаткаў ды інфармацыйных паслугаў.