Грамадскія слуханні па беларускай АЭС неўзабаве пройдуць у Латвіі
Грамадскія слуханні матэрыялаў аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС неўзабаве пройдуць у Латвіі. Пра гэта, паводле інфармацыі БЕЛТА, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк. Чыноўнкі адзначыў, што ўсе заўвагі і прапановы латвійскага боку, вылучаныя па выніках грамадскіх слуханняў, будуць улічаныя пры дапрацоўцы дакументаў па беларускай АЭС.
Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна грамадскія слуханні матэрыялаў аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС прайшлі ў Літве. На іх літоўскія эколагі выказаліся рэзка адмоўна супраць будаўніцтва атамнай станцыі каля Астраўца.