Грамадскія слуханні па беларускай АЭС пройдуць у Літве ў пачатку сакавіка
Беларускія спецыялісты ў галіне ядзернай энергетыкі 2 сакавіка прадставяць у Літве справаздачу па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС. Таксама яны прымуць удзел у грамадскіх слуханнях і кансультацыях па пытаннях стварэння ў Беларусі ядзернай энергетыкі, паведамляе "Інтэрфакс". Слуханні пройдуць на базе Віленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Справаздачу па ацэнцы ўздзеяння беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе прадставяць спецыялісты дырэкцыі па будаўніцтве АЭС, якая ўваходзіць у склад Мінэнэрга, і дэпартамента Міністэрства па развіцці ядзернай энергетыкі.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, Літва выставіла 40 прэтэнзій па беларускай справаздачы па АЭС.
У выпадку аварыі рэактара, лічаць у Літве, пад пагрозай апынуцца жыхары гэтай краіны. Літоўскія эколагі асцерагаюцца магчымага пераносу радыёнуклідаў як па вадзе, так і па паветры.