Грамадзянін Грузіі, які папрасіў прытулку ў Беларусі, перадумаў
37-гадовы грамадзянін Грузіі, які прасіў прытулку ў Беларусі, перадумаў праз суткі пасля сваёй заявы. Нагадаем, што, прыехаўшы на беларускую тэрыторыю з Украіны, мужчына звярнуўся да памежнікаў з просьбай надаць яму статус бежанца. Рашэнне ён матываваў тым, што ў сваёй краіне яму выстаўляюць "этнічныя прэтэнзіі". У сувязі з гэтым замежнік быў дастаўлены ў абласное ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі для разгляду просьбы. Але ўжо на наступны дзень ён напісаў заяву, у якой прасіў "спыніць працэдуру афармлення хадайніцтва надання статусу бежанца і дадатковай абароны ў РБ".
Дарэчы, як інфармуе газета "Вечерний Брест", апошнім часам на брэсцкім участку павялічылася колькасць грамадзян Грузіі, якія жадаюць выехаць законна ці нелегальна ў краіны Еўрасаюза ў пошуках лепшых умоў жыцця або прытулку. Па звестках Дзяржаўнага памежнага камітэта, праз пункты пропуску Брэсцкай памежнай групы толькі за 4 апошнія тыдні ў Польшчу законна прайшло больш 1400 грамадзян Грузіі. Але вялікую іх частка вярнулі назад польскія памежнікі без тлумачэння адмовы на ўезд.