Грэчаская паліцыя правяла ператрусы ў офісах неанацыстаў

Agence France-Presse са спасылкай на неназваную крыніцу ў паліцыі паведамляе, што арыштаваны 45-гадовы супрацоўнік паліцыі, які падпрацоўваў целаахоўнікам аднаго з юрыстаў партыі. У верасні мужчыну адхілілі ад выканання службовых абавязкаў, бо падазравалі ва ўдзеле ў рэйдах неанацыстаў супраць гандляроў-мігрантаў. Імя затрыманага не называецца.

Папулярнасць “Залатога світанку” узрасла на фоне працяглага эканамічнага крызісу. На выбарах 2012 года ўльтраправую партыю падтрымалі каля 7% выбаршчыкаў. Гэта забяспечыла ёй 18 з 300 месцаў у парламенце, піша Lenta.ru.

Увага да “Залатога світанку” з боку паліцыі ўзрасла пасля забойства ў Афінах 34-гадовага музыкі Паўласа Фісаса, які прытрымліваўся левых поглядаў. Смерць Фісаса выклікала дэманстрацыі антыфашыстаў па ўсёй краіне. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 45-гадовы сябра “Залатога світанку”. Прадстаўнікі партыі адхрышчваюцца ад злачынства.

Фота: www.allvoices.com.